Анёлы і дэманы: новая філасофія ад беларускіх дызайнераў

galounaje fota_article_big

Некаторыя натхняюцца фільмамі і кнігамі, падарожжамі ці знанымі асобамі. А ёсць дызайнеры, якія разам са сваім адзеннем прадаюць нам і сваё бачанне свету.

http://belsat.eu/be/webprojects/styl/anyoly-i-demany-novaya-filasofiya-ad-belaruskih-dyzajnera/

Апошнім часам адразу два беларускія брэнды вырашылі паглыбіцца ў засекі чалавечай падсвядомасці. Tikota Unique прэзентавала атмасферны лукбук новай калекцыі пад назваю «Divine Love», у якой Кацярына Цікота даследуе тэму Боскае любові і шукае гармонію.
«Унутраны стан раўнавагі немагчымы без будавання. Кожны дзень мы прапускаем праз сябе пачуцці, эмоцыі, напаўняемся новым і не баімся адкрывацца свету. Любоў, якая ёсць у нас – не проста пачуццё ці перажыванне – гэта дар, які мы атрымліваем ад Бога», – гэтак сваю калекцыю апісвае сама дызайнерка.
Сваю філасофію яна ўвасобіла ў гарманічнай калекцыі, зробленай з натуральных тканінаў – шоўку і бавоўны, а таксама з віскозы і шыфону. Апроч гэтага – усе рэчы традыцыйна зробленыя ў адзінкавым экзэмпляры.

Поделиться: